Гисторыя Беларуси IX-XVIII стагоддзяу. Першакрыницы.


Выд.: Паэзия беларускага земляробчага календара / Укладанне, систэматызацыя тэкстау, уступны артыкул и каментарыи А.С. Лиса. Мн., 1992.

Крыницы, скарачэнни.

Калядки и шчадроуки, песни калядных игрышчау:

1. Гилевич, 1974, с. 16. Зап. М. Драница у в. Навахросты Крупскага р.

А Калядачки, а хадзице к нам,
Ой, рана, рана, а хадзице к нам.
А хадзице к нам, а мы рады вам,
Ой, рана, рана, а мы рады вам.
Нашы праснички паламалися,
Ой, рана, рана, паламалися.
Верацёначки пагублялися,
Ой, рана, рана, пагублялися.
Нашы пальчыки паспрадалися,
Ой, рана, рана, паспрадалися.
I пярсцёначки пасциралися,
Ой, рана, рана, пасциралися.
Каб вас, Калядак, нядзель дзесятак,
Ой. рана, рана, нядзель дзесятак.
Мы бы, дзевачки, нагулялися,
Ой, рана, рана, нагулялися.
I Калядак науспаминалися,
Ой, рана, рана, науспаминалися.

2. Гилевич, 1974, с. 13. Зап. Л. Субач у в. Асипавичы Вилейскага р. ад Н. Субач, 76 г., и Т. Субач, 80 г.

Прыехала Каляда на белым кани,
Яе коничак — ясен месячык,
Яе дружачка — ясна зорачка,
Яе пужачка — ясна звёздачка,
Яе вазочак — з тоустага лядку,
Яе кажушок — з белага сняжку.

3. Гилевич, 1974, с. 13. Зап. Г. Смольская у в. Падгорцы Капыльскага р. ад Гэли Берник, 1905 г. н.

Прыехала Каляда у вазочку
Да на сивеньким канёчку.
Прыехала Каляда увечары,
Прывезла дудак рэшата.
Паставила дудки на стаупе,
А сама села на куце.
Зайграйце, дудки, тоненька,
Скачыце, дзяучатки, хорашанька.
А вы, хлопчыки, пазирайце,
Сабе дзевачак выбирайце.

4. Гилевич, 1974, с. 14. Зап. Р. Адзинец у в. Жорнаука Асиповицкага р. ад Надзеи Адзинец, 63 г.

Прыехала Каляда увечара
Да прынесла дудак рэшата.
Паставила дудки на стаупе,
А сама да й села на куце.
Скинулися дудки з стоупа далоу,
Круцицеся, хлопцы, к чорту дамоу.
А вы, дзевачки, гуляйце,
Залаты персцень пускайце.
Як найдзеце — аддасцё.
— Будзе мяне маци биць, караць
Да на вулицу не пушчаць.

5. Гилевич, 1974, с. 14. Зап. у в. Верхмень Смалявицкага р. ад Антанины Пяршай.

Прыйшли Калядки увечары, увечары,
Прынесли килбаски у рэшаце, у рэшаце.
Паставили рэшата на стаупе, на стаупе,
Сами сели за сталом на куце, на куце.
А вы, музыки, играйце, играйце,
А вы, дзеваньки, гуляйце, гуляйце.
А вы, килбаски, з стоупа далоу, з стоупа далоу.
А вы, дзеваньки, к чорту дамоу, к чорту дамоу.
А ты, красуня, астанься, астанься
I са мною звянчайся, звянчайся.

6. Бессонов, с. 71. Зап. у Смаленскай губ.

Ехала Каляда з Полацка
У маляваненьким вазочку,
На вараненьким канёчку,
Заехала к Василю на двор.
— Василь, падары Каляду!
— Ци пшаницай? — Не хачу,
Хачу вечнага падарка — дзевачки!

7. Гилевич, 1974, с. 13. Зап. В. Пшыркова у в. Дражаки Гарадоцкага р. ад Фёклы Івановай, 72 г.

Як пайшла Каляда
Упярод Ражаства,
Каляда, Каляда! [Паутараецца пасля кожнага двухрадкоуя.]
Прынесла ж Каляда
Рэшата блиноу,
Рэшата блиноу,
Берасцень мёду.
Дзетки блинами
У мёд макали,
У мёд макали,
Каляду успаминали.

8. Романов, 8, с. 128. Зап. у Быхауским п.

А Калядачки,
Блины-ладачки!
А Калядачки,
Нашы нежачки,
Паубивали вы
Чорны сцежачки.
Адна сцежачка
Пайшла у гарод,
А другая —
У чыстае поле,
А трэцяя —
К быстрай рэчцы.
Што у гарод пайшла —
То наесцися,
У чыстае поле —
Нагуляцися,
К быстрай рэчцы —
То напицися.

9. РФВ, т. 13, № 1—2, с. 266. Зап. Я. Ф. Карски у в. Бярозаука Навагрудскага п. Минскай губ.

За сяньми, сяньми там за новыми,
Шчодры вечар, добры вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Стаиць святлица нова зрублёна.
У той святлицы чатыры акенцы:
У першым акенцы — да яснае сонца,
У другим акенцы — да ясны месяц,
У трэцим акенцы — да дробныя звёзды,
У чацвёртым акенцы — да цёмная хмарка.
Яснае сонца — то жонка яго,
Ясны месяц — то сам гаспадар,
Што дробныя звёзды — то дзетки яго,
Што цёмная хмарка — то жыта яго,
А з карэньчыка — каранистае,
А з саломинки — сцяблистае,
А з каласочка — каласистае.
А дай жа, божа, пану гаспадару,
Ой, жыци-быци, пива варыци,
Пива варыци — сыны жаници,
Гарэлку гнаци — дочки замуж даваци.
Шчодры вечар, добры вечар!

10. АІМЭФ, ф. 8, воп. 75, спр. 94, сш. 2, л. 23. Зап. А. Ляшкевич и I. Мурашка у 1975 г. у в. Прусы Старадарожскага р.

Добры вечар таму, хто у етым даму.
Добры вечар добрым людзям!
А у етым даму сам пан гаспадар,
Шчодры вечар добрым людзям!
Сам пан гаспадар да й на покуце,
Шчодры вечар добрым людзям!
Да й на покуце увесь у золаце,
Шчодры вечар добрым людзям!
Ой, каля яго да й жана яго,
Шчодры вечар добрым людзям!
Ой, каля яе дзетачки яе,
Шчодры вечар добрым людзям!

11. АІМЭФ, ф.8, воп. 1, спр. 99а, сш. 1, л. 43-44. Зап. Г. А. Барташэвич у 1965 г. у в. Бокшыцы Слуцкага р. ад Марыи Шэлег, 1910 г. н.

Ой, у ляску, у ляску
На жоутым пяску.
Святы вечар, святое Василле! [Прыпеу паутараецца пасля кожнай страфы.]

Пчолки гудуць,
Цэркау будуюць.

Да збудавали
З трыма вярхами,

З трыма вярхами,
З трыма акнами.

У першым акенцы —
Ясен месячык,

У другим акенцы —
Ясна сонейка,

У трэцим акенцы —
Ясныя зорачки.

Ясен месячык —
То гаспадарчык,

Ясна сонейка —
То гаспадынька,

Ясныя зорачки —
То их дзетачки.

12. Шырма, 3, с. 258. Зап. у в. Задубенне Вилейскага п. ад вясковых жанчын.

Ци дома, дома
Сам пан гаспадар?
Добры вечар,
Сам пан гаспадар.

Ой, кали дома,
Выйдзи паслухай.
Добры вечар,
Выйдзи паслухай.

Выйдзи паслухай,
Што у бары гудзе.
Добры вечар,
Што у бары гудзе.

Што у бары гудзе –
Пчолка-матка йдзе.
Добры вечар,
Пчолка-матка йдзе.

Пчолка-матка йдзе
I райки вядзе.
Добры вечар,
I райки вядзе.

Семянистыя
I мядзистыя.
Добры вечар,
І мядзистыя.

13. Moszyński, с. 311. Зап. у вв. Галубичы, Дарашэвичы Мазырскага п.

Чы дома ж, дома ж сам пан гаспадар?
Ой, кали не дома, адзенеш шубку,
Адзенеш шубку и выйдзи на вулку,
Паслухай таго, што ж у хмары гудзе,
У хмары гудзе — сам гаспод идзе,
Гаспод идзе и роенки вядзе.
Роенки вядзе, рэдка саджае. —
Сядзице ж, пчолки, усе ж у навичэньки,
А я, старая, у старычэньки,
Насице ж, пчолки, салодки мядок,
А я ж, старая,— жоуты ашчэчак —
Сыту сыцици, сынки жаници,
Свечки ж сукаци, дочки даваци.

14. Зимовыя песни, с. 177—178. Зап. З. Я. Мажэйка у 1970 г. у в. Клятная Пинскага р. ад М. П. Русак, 66 г., В. I. Вакульчык, 48 г., и Л. П. Слиж, 38 г.

Хадзили-блудзили
Семсот малайцоу.
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнай страфы.]

Семсот малайцоу
Да й калядничкау.

Прыблудзилися
К новаму двару,

К новаму двару,
К пану Івану.

— Ой, пазволь, пане,
Поле змераци.

Поле змераци,
Стада згоняци.

Поле змераци —
На шыр шыроки.

Стада згоняци —
На глыб глыбоки.

Мы ж твайго двара
Не минаема.

З святым Раждзяством
Величаема.

У тваёй хаце
Усе сталы стаяць.

Усе сталы стаяць
Пазасциланы.

А кубки стаяць
Паналиваны.

15. Можейко, 1983, с. 38. Зап. у 1968 г. у в. Краснае Возера Салигорскага р. ад А. Мацюкевич, 1911 г. н.

Ци дома, дома сам пан гаспадар?
Святы вечар, святы Василеу!
Ой, кали ж ты спиш — гасподзь з табою,
А кали не спиш — гавары са мною,
А не са мною — з сваей жаною,
А не з жаною — з сваими дзетками,
А не з дзетками—то з суседками,
Не з суседками — з добрыми людзьми,
З добрыми людзьми, што к табе прыйшли,
Што к табе прыйшли, радасць прынясли,
Да трое гасцей, трое радасцей:
Ой, первы госцик — яснае сонца,
А други госцик — свецел месячык,
А трэци госцик — дробненьки дожджык.
Усхвалялася яснае сонца:
— Ой, як я узыду у нядзельку рана,
То узрадуецца увесь мир хрышчоны,
Увесь мир хрышчоны да й нараджоны.
Ой, усхваляуся свецел месячык:
— Ой, як я узыду уночы-пауночы,
То зрадуецца шчука у моры,
Шчука у моры, а звер у поли,
А звер у поли, купец у дарозе.
Ой, усхваляуся дробненьки дожджык:
— Ой, як я пайду тройкай у маю,
То зрадуецца жыта-пшаница,
Жыта-пшаница, усяка пашница.

16. Потебня, с. 137. Зап. А. Ф. Садоуски.

Пане гаспадару, ци спиш, ци ляжыш,
Ци спиш, ци ляжыш, ци нас чуеш?
Адчыни акно, паглядзи у гумно,
Што у тваим гумне сам бог ходзиць,
Сцирты личыць и цябе кличыць,
Цябе кличыць, дар табе даць:
Табе самому — сто коп жыта,
А жане тваей — шубу да долу,
Сыночкам тваим — да па конику,
Да па конику, да па вараненьким,
Дачушкам тваим — да па вяночку,
Да па вяночку па руцьвяненьким.
Пане гаспадару, не кажы тамиць,
Не кажы тамиць, проша нас дарыць!
Проша нас дарыць, наш дар невялик:
Коуш гароху, рэшата бобу,
Асьмину ауса, наверх каубаса,
Кали другую, то падзинькую.
Пане гаспадару!
Аддаушы нам дар, сам жыви здароу
З дзетками, з жаной и з усёй сям'ёй.

17. АГТ, р. 20, воп. 1, клц. 21, л. 34—35. Зап. у Пинским п.

[Рагатык, плашэньки, сошнечки, палычки, падпалычки, падвоички – частки палескай валовай сахи.
Шталёвыя — стальныя.
Ярэмчык, кульбачки, занозики, ражочки, асценчык, сушаньки – валовае ярмо и яго частки
].

У нашага пана,
Пана гаспадара,
Пасярод двора
Стаиць абора
Нова зрублена,
Не дарублена.
А у той аборы
Да стаяць волы
Сивы, паловы.

— Стань, пане,
Пане гаспадару,
Стань, не лянуйся,
Стань, абуйся.
Пайдзи да клеци,
Вазьми амеци,
Там у куточку
Перагни бочку.
Вазьми у карабочку
Да карми ж волы
Сивы, паловы,
Залатыя волы,
Залатыя роги.
Яго рагатык
Да ялованьки.
Яго плашаньки
Да берастовыя.
Яго сошнечки
Да шталёвыя.
Яго палички
Да яловыя.
Яго падпалички
Да грушовыя.
Яго падвоики
Да шауковыя.
Яго кручочки
Да штабовыя.
Яго ярэмчык
Буковеньки.
Яго кульбачки,
Да дубовыя.
Яго занозики
Да лазовыя.
Яго ражочки
Да месанзовыя.
Яго павадочки
Да шауковыя.
Яго асценчык
Да чарамховы.
Яго сошаньки
З шчырага золата.
Як едзе у поле,
Бярэ ахота.
— Судзи ж, божа,
Вясны даждаци,
Да паедземо
У поле гараци.
Да пагарэма
Горы, далины,
Да павалачэньма
Вараными коньми.
Да пасеяли
Гарным насеннем
Жыта, ярыны
I усякай пшанины.
Дай жа ж, божа,
Шчоб горы гарау
Да грошы набрау.
Што на гарэ —
То на вяселли,
А што у далины —
То на радзины.
Сцяли, божа, валы,
Шчоб хлеба дали.

Паздароу, божа,
Гаспадара и гаспадыню,
Шчоб валы даглядали
I гаравали.

18. Булгаковскiй, с. 45 — 46. Зап. у Пинским п.

Ластаванька чарненькая
К акенечку прыпадае,
Гаспадара пабуджае.

Шчодры вечар, добры вечар!
Дай жа, божа,
Усим людзям на здароуе! [Прыпеу паутараецца пасля кожнай страфы.]

— Устань, пане гаспадару,
Вазьми сабе лихтараньку,
Пайдзи сабе у стаеньку.

У стаеньцы параданька,
Усе кабылки пажарабилися,
Усе конички парадзилися.

Ластаванька чарненькая
К акенечку прыпадае,
Гаспадара пабуджае.

— Устань, пане гаспадару,
Вазьми сабе лихтараньку,
Пайдзи сабе у абораньку.

У абораньцы да параданька,
Усе кароуки пацялилися,
Усе бычочки парадзилися.

Ластаванька чарненькая
К акенечку прыпадае,
Гаспадыньку пабуджае.

— Устань, пани гаспадынька,
Вазьми сабе лихтараньку,
Пайдзи сабе у аучараньку.

У аучараньцы да параданька,
Усе авечки пакацилися,
Усё баранчыки радзилися.

Гаспадынька, годзи спаци,
Ідзи куцицы накладаци.
Гаспадынька скрута хадзила
Да й ключы пагубила.
Ой, там ключы на скрыни,
Там для нас ляжаць штыры сыры.

19. Булгаковскiй, с. 30—32. Зап. у Пинским п.

— Ой, чые ж то пастушки
Раненька волы пасвили,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Раненька волы пасвили,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

— Ой, чые ж то волы
Раненька у поли буяли,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Раненька волы буяли,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

— Ой, чые ж то пастушки
Гуси папасали,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Гуси папасали,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

— Ой, чые ж то пастушки
Свинни папасали,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Свинни папасали,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

— Ой, чые ж то пастушки
Авечки папасали,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Авечки папасали,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

— Ой, чые ж то наймички
Лэшки асыпали,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Лэшки асыпали,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

— Ой, чые ж то касарыки
Рана сена касили,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Рана сена касили,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

— Ой, чые ж то грабильнички
Рана сена грабили,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Рана сена грабили,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

— Ой, чые ж то насильнички
Рана копицы насили,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Рана копицы насили,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

— Ой, чые ж то стажэльнички
Рана сена стажыли,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Рана сена стажыли,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

— Ой, чые ж то жэнчыки
Рана жыта жали,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Рана жыта жали,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

— Ой, чые ж то вязальнички
Росна жыта вязали,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Рана жыта вязали,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

— Ой, чые ж то кладзильнички
Жыта у копы клали,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Жыта у копы клали,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

- Ой, чые ж то савачэньки
Раненька жыта сеяли,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Раненька жыта сеяли,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

— Ой, чые ж то вазильнички
Рана жыта вазили,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Рана жыта вазили,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

— Ой, чые ж то малацильнички
Рана у клуни жыта малацили,
За пана бога прахали?
— Нашага пана, пана гаспадара,
Рана у клуни малацили,
За пана бога прахали:
Дай яму, божа, дай
Шчасце у поли,
Здароуя у дому,
Дай яму, дай.

А за тым словам
Да бувай здароу.
Дай, божа, шчоб гаспадар
Пражыу доуга на свеце
Да замышляу сваими
Верными слугами.

20. Романов, 8, с. 113 - 114. Зап. у м. Жлобин Рагачоускага п.

Ходзиць, паходзиць
Месяц па небу.
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнай страфы.]

Клича, паклича
Зоры з сабою.

— Ох вы, зорачки,
Сястрыцы мае.

А хадзем жа мы
Пана шукаци.

Пана шукаци,
Пана Восипа.

Сядзиць пан Восип
За сваим сталом.

За сваим сталом,
У новых будынках.

За сталом сядзиць,
Тры кубки дзяржыць.

У першым кубку —
Зеляно вино.

У другим кубку —
Кудрава пива.

У трэцим кубку —
Саладок мядок.

Зеляно вино —
Ля самога яго.

Кудрава пива —
То дзеткам яго.

Саладок мядок –
То жане яго.

21. Зимовыя песни, с. 221—222. Зап. З. Я. Мажэйка у 1967 г. у в. Тонеж Лельчыцкага р. ад Ефрасинни Ярмолич, 59 г.

[Валы паруе — падзяляе на пары для работы.
Кони стайлуе — расстауляе па стайнях.
Стажки шаруе — накидае у вяликия стаги
].

Пане гаспадар, бог цябе заве,
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка. ]

Бог цябе заве, дар табе дае,
Дар табе дае, валы паруе,
Паруе валы усё палавыя,
Усё палавыя, усё вараныя.

Пане гаспадар, бог цябе заве,
Бог цябе заве, дар табе дае,
Дар табе дае, кони стайлуе,
Стайлуе кони на тры стайненьки,
А вараныя ды й на чатыры.

Пане гаспадар, бог цябе заве,
Бог цябе заве, дар табе дае,
Дар табе дае, стажки шаруе,
Шаруе стажки у тры шарачки,
А пшаничныя да й у чатыры.

Пане гаспадар, бог цябе заве,
Бог цябе заве, дар табе дае,
Дар табе дае, сям'ю роунюю,
Сям'ю роунюю, усё маладую,
Ўсё маладую, усё пакорную.

22. Васiльева // Мiнск. губерн. ведомостi, 1878, № 5, с. 74—75. Зап. у Мазырским п.

У нашага пана двор гараджоны,
[Двор гараджоны], явар саджоны.

На тым явары сиу сокал сядзиць,
На мора глядзиць, ён дзива бачыць.

Ен дзива бачыць: карабли плывуць,
На тых караблях па сто малайцоу.

Тыя ж малайцы дорага плацяць,
Дорага плацяць, па сто чырванцоу.

[Па сто чырванцоу], па яснай ветцы,
Па яснай ветцы, па краснай дзеуцы.

— Купим жа, братцы, залаты чоуник,
Залаты чоуник, срэбна весельца.

Спусцимся, братцы, да таго пана Івана,
Дай яму, божа, шчасця, здароуя у яго даму.

23. Эвальд, 1979, с. 46. Зап. у 1934 г. у с. Тонеж Тураускага р.

Ой, па-над морам. па-над глыбоким,
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]

Там стаяу явар тонки, высоки.
На тым явары саколик сядзиць,
Саколик сядзиць, у мора глядзиць,
У мора глядзиць, з рыбай гаворыць:
— Ой, рыба, рыба, як ты глыбока,
Як ты глыбока, а я высока.
Табою, рыбай, гасцей витаци,
А маим пяром листы писаци.

24. Шейн. Матерiалы, с. 58. Зап. А. Шурпичам — настауникам Меляшкевицкага нар. вучылишча.

А ци дома, дома сам пан гаспадар?
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]

Ой, нам казали, што няма дома,
А у новым гумне жыцечка вее.
Ой, хадзем да яго, узвесялим яго:
Ци не дасць ён нам недавеечкау,
Недавеечкау на гарэлачку,
На гарэлачку, на кватэрачку?
Да ци дома, дома да яго жана?
Ой, нам казали, што няма дома,
А у новай свяцёлцы белы кужаль чэша.
Ой, хадзем да яе, узвесялим яе:
Ци не дасць жа нам недачосачкау,
Недачосачкау на гарэлачку,
На гарэлачку, на кватэрачку?
Да ци дома, дома да яго дачка?
Ой, нам казали, што няма дома,
А у новай клеци белы хусты качае.
Ой, хадзем да яе, узвесялим яе:
Ци не дасць яна нам па хусциначцы,
Па хусциначцы па бялесенькай,
Па бялесенькай, па танесенькай?
Да ци дома, дома да яго сынок?
Ой, нам казали, што няма дома,
А у новай стайни каня сядлае,
Каня сядлае, з канём гаворыць:
— Ой, коню, коню! Прадам я цябе,
Прадам я цябе за сто чырвонцау,
За сто чырвонцау, за чатыры грошы,
За чатыры грошы, што ты не харошы.
— Ой пане, пане, уздумай прыгоду:
Кались мы были у турэцкай зямли,
За нами стрэлы, як дым, ляцели,
За нами кули зямлю пабили.

25. Сахарау, 1, с. 7—9. Зап. у 1939 г. у в. Шушки Шкавенскай вол. Лудзенскага п. ад В. Дамчонак.

Ды хадзили, гуляли калядоушчыки,
Каляда, Каляда! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Ды сачыли, пытали багатага двара.
Багаты двор — Пятра дом.
Каля яго двара усё шауковая трава,
Усё шауковая трава, усё жалезны тын,
Стаубы тачоныя, пазалачоныя, вароцитки сярэбраныя,
Падваротницы — рыб'и костачки, зашчэпачки медзяныя.
На яго двары да чатыры церамы стаяць:
У першым цераму — ясен месяц,
Други церам — ясна зара,
Трэци церам — дробны звёздачки,
Чацвёрты церам — буён вецер.
Ясен месяц — сам гаспадар,
Ясна зара — яго жана,
Дробны звёздачки — яго дачушки,
Буён вецер — яго сыны.
Самаго гаспадара дома няма,
Паехау ён у Сибир-горад.
Паехау ён суды судзиць и рады радзиць.
Накупляу ён гасцинчыкау:
Жане купиу кунню шубу, баброу каунер,
Каля вората усё золата, падолля усё саболля.
Дачушкам купиу па вяночку па пярловаму,
Па платочку шауковаму.
Сынам купиу па конику па вараненькаму,
Па узды купиу па залатой.
Сабе купиу залот персцень
На праву ручку, на мизены палец.
Самаго гаспадара дома няма,
Паехау у Тын-горад рыбку лавиць краснакрылышку.
Трахнуу-махнуу правай рукой,
Зраниу, зраниу залот персцень
З правай руки, з мизенага пальца.
Яго жана дасужа была:
Закинула тры невады, тры шауковых.
Не улавила ж яна залот персцень,
Улавила яна трох акунёу златапёраньких,
Златапёраньких, златакрыленьких.
Павязла ж яна их на торг таргаваци,
Торг таргаваци, акунёу прадаваци:
За адзин акунь — па сто рублёу,
За други акунь — па тысячы,
Трэцяму акуню — цаны няма.
Яго цана у гаспадара на масце,
У гаспадара на масце, у Пятра на стале,
На столику на дубовеньким,
На скацерци на шауковенькай,
На талерачцы на фарфоравенькай.
Ен пакачываець, паварачываець,
Залатой казной ён пабразгиваець.
— Ты, Пётрачка, сам гаспадар.
Жана твая — гаспадыня,
Дарыце гасцей, не байце басцей.
Гэты госци не частыя, у гадочак тольки разочак.

Кали гаспадар не выходзиць, яму пяюць:

Не хочаш дарыць, пойдзем з нами
Сняги таптаць, сабак дражниць, людзей смяшыць.

26. Hurynowicz, с. 52—53 (187—188). Зап. у Свянцянским п. Виленскай губ.

А у нядзелю ранюсенька
Ішли хлопцы, удалыя малойцы,
Ішли ж яны гукаючы,
Багатага двору пытаючы,
Багатага двору да чэснага пана.
А у нашага пана зялезны тын,
Зялезны тын, мядзяныя вароты,
Падваротнички — з рыб'яй костачки.
— Пане гаспадару, адчыни аконца,
Адчыни аконца, глянь у роуна польца.
Панскае поле зрана туманиста,
Зрана туманиста, жыта каласиста.
Запрагайце кони да усё вараныя,
Пасаджайце жнейки да усё маладыя.
Да паедзем у поле жыта зажынаци,
Як раз разнём — капу нажнём,
Други разнём — сто коп нажнём.
А у нашага пана сталы засциланы,
Сталы засциланы, кубки наливаны.
У адным кубку — то вино зеляно,
У другим кубку — яравое пива,
У трэцим кубку — то мядок саладок.
Зеляное вино — для самога пана,
Яравое пива — для жаны яго,
То мядок саладок — для дзетак яго.
Ци у слых табе, пане гаспадару?
Кали у слых, даруй гасцей,
Не бау, бардзей!
Чырвень злоты — нам на боты,
Саракоуку—на падкоуку,
Гарнец водки — для паходки.

Ото ж табе, пане гаспадару,
Песня спета напроць лета.
Той рок правадзици,
Другога дачакаци
У радасци, весялосци,
Каб багаты быу
Да нас не забыу.

27. Шырма, 3, с. 264. Зап. Р. Шырма у 1935 г. на хутары Высоки Груд Пружанскага п. ад Ганны Папко. 1875 г. н.

Ой, ишла Каляда калядуючы праз сяло,
Зайшла ж яна да пана Сцяпана пад акно:
— Ой, пане Сцяпане, харошыя дочки у цябе,
А што ж твае харошыя дочки рабили?
— А што ж мае харошыя дочки рабили?
А у стадоле ды усё пшаничаньку мерали.
Намерали трыццаць шынкоу и чатыры,
А тыя чатыры вам, калядничкам, Каляда!

28. Чубiнскiй, с. 440. Зап. у в. Драгичын Кобрынскага п.

[Леньма-паленьма — паплывем].

Ой, пад вярбою, пад зеляною,
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Ой, там стаяла мужау грамада,
Мужау грамада, вялика рада.
— Станьма мы, братцы, у вялику раду,
Пастройма мы, братцы, залаты човен,
Леньма-паленьма да сваго пана.
А наш бо пан — слауны багатыр,
Слауны багатыр, дорага плациу,
На месяц плациу па сто чырвоных,
Па сто чырвоных, па вараным кани.
На тым кани залатое сядло,
А на тым кани залата грыва.
Залата грыва персцень укрыла.
На тым сядле пышнае дзиця,
Пышнае дзиця — малады Іванка.

29. Романов, 1—2, с. 446. Зап. у г. Белица.

А у пана, пана, пана Василя
Двор гараджоны,
Бог яму дау вумную жану Арынку. [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Двор гараджоны, садам саджоны.
Закупила яна да тры гарады:
А першы горад — усё з мужыками,
А други горад — усё з панами,
А трэци горад — усё з казаками.
А з мужыками — поле пахаци,
А з панами — суды судзици,
А з казаками — вайну чыници.

30. Рагович, с. 10. Зап. у 1961 г. у Столине ад В. Мельник, 1942 г. н.

Добры вечар, Шчодры вечар,
Усим людзям на увесь вечар!

А ци дома пани твая?
А я бачу — яна дома.

Добры вечар, Шчодры вечар,
Усим людзям на увесь вечар!

Яна дома, не гуляе,
Пиражочки расчыняе.

Добры вечар, Шчодры вечар,
Усим людзям на увесь вечар!

А ци дома пан гаспадар?
А я бачу, што ён дома.

Добры вечар, Шчодры вечар,
Усим людзям на увесь вечар!

Што ён дома, не гуляе,
Чаляданьку даглядае.

Добры вечар, Шчодры вечар,
Усим людзям на увесь вечар!

На им шуба шубалёва,
Прычаплёна калитачка.

Добры вечар, Шчодры вечар,
Усим людзям на увесь вечар!

А у калитцы, у той новай,
Усим гасцям па златому.

Добры вечар, Шчодры вечар,
Усим людзям на увесь вечар!

31. Шейн. Матерiалы, с. 65. Зап. навучэнец Минскай духоунай семинарыи А. П. Ральцэвич.

[На палички — на палику, аздобленай нашыуцы на плячах жаночай кашули].

А чалом, чалом пад акенечкам,
Святы вечар пад акенечкам! [Прыпеу "Святы вечар" паутараецца з другой часткай кожнага радка.]
— А ци дома, дома, пани гаспадыня?
— А няма у доме, сядзиць у каморы,
Сядзиць у каморы, шые, вышывае.
А на рукауцы — сивы галубцы,
А на палички — дробныя пташачки.
Сивы галубцы як не паляцяць,
Дробныя пташачки як не шчабечуць,
Малыя дзетки як не гавораць.

32. ААН СССР, ф. 104, воп. 1, спр. 533. Зап. Г. Пузанау у 1890 г. у с. Шумарава Мглинскага п.

Ой, рана, рана кавалиха устала,
Святы вечар добрым людзям!
Кавалиха устала, кавалёу будзила:
— Уставайце, кавали, куйце тапары,
А йдзице у лясы, ишчыце дуб'ё,
Цяшыце брусся, масцице масты.
Чыраз тыя масты ишли тры празнички:
Первы празничак — святое Ражство,
Други празничак — святое Василля,
Трэци празничак — святое Хрышчэнне.
Святое Ражство каубас прынясло,
Святы Василля сватоу узнасила,
Святое Хрышчэнне — саусим вяселле.

33. Радченко, 1881, с. 15—16. Зап. у Гомельским п.

Ой, у лузе, у лузе красна калина,
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
А красней таго Ганна у татки.
Маладая Ганначка па двару хадзила,
Па двару хадзила, увесь двор красила,
У сенечки увайшла — сени заззяли,
У хатачку увайшла — паны стаяли,
Паны стаяли, шапки здымали,
Шапки здымали, яе пытали:
— Ци ты царэуна, ци каралеуна?
— Я не царэуна, не каралеуна,
Я Йванава дачка Ганначка.

34. ААН СССР, ф. 104, воп. 1, спр. 533, л. 7. Зап. Г. Пузанау у 1890 г. у с. Шумарава Мглинскага п.

Ля варот, варот высоки цяром,
Святы вечар добрым людзям! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
А у тым цераме дзевачка сядзиць,
Дзевачка сядзиць, кужалёк прадзець
Свайму татухну на сарочачку,
Сваёй матухни на намётачки,
Сабе, маладзе, на падарачки.
Яе брахненька з войска прыехау,
Прывёз жа ён ёй тры падарачки:
Первы падарак — пярловы вянец,
Други падарак — залаты персцинь,
Трэци падарак — зялёны саян.
Пярловы вянец галоуку клониць,
Залаты персцинь ручку цисниць,
Зялёны саян след замятаиць.
Яна прыбраушысь у цэркауку пайшла,
На усходцы узышла — сходцы абламила,
У цэркауку увайшла — цэркауку свяцила.
Князи, баяры дзивавалися:
— Ци царэуна йдзець, ци каралеуна?
— Я ни царэуна, ни каралеуна,
Бацькина дачка, зличная панначка.

35. Рагович, с. 17. Зап. у 1960 г. у в. Рычоу Тураускага р. ад Микалая Рыдзецкага.

У нашага пана двор гароджаны.
Добры вечар, шчодры Василей!
Двор гароджаны, садам саджаны,
Добры вечар, шчодры Василей!
А у тым садзе хадзила зверка,
Добры вечар, шчодры Василей!
Гэта не зверка, маладая дзеука.
Добры вечар, шчодры Василей!
Шыла-пашыла шоукэм кашулю,
Добры вечар, шчодры Василей!
Шчэй на падоле — бурыя арлы.
Добры вечар, шчодры Василей!
А на рукавах — ясны сакалы,
Добры вечар, шчодры Василей!
Бурыя арлы хочуць сядаци,
Добры вечар, шчодры Василей!
Ясны сакалы хочуць ляцеци,
Добры вечар, шчодры Василей!

36. Шырма, 3, с. 267. Зап. у 1929 г. у в. Харки Пружанскага п.

Там за садами трава-мурава,
Шчодры вячор, багаты вячор! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
На той мураве — бела бяроза,
На той бярозе — залаты росы,
Як узнялися буйныя ветры,
Абцерусили залаты росы.
— Ідзи, Ганначка, пазбирай росы
I купи сабе трое надоб'е:
Перша надоб'е — медзяны кубак,
Друга надоб'е — срэбна талерка,
Трэце надоб'е — залаты персцень.
Медзяны кубак — к запиваннечку,
Срэбна талерка — к дараваннечку,
Залаты персцень — то к вянчаннечку.

37. Шырма, 3, с. 262—263. Зап. у 1935 г. на хутары Высоки Груд Пружанскага п. ад Ганны Папко, 1875 г. н.

[Жанучы— гонячы (дыялект.)].

Ой, рана, рана куры запели,
Каляда, куры запели. [Прыпеу "Каляда" паутараецца з другой часткай кожнага радка.]
Ой, яшчэ раней Ганначка устала,
Ганначка устала, коску часала,
Коску учасаушы, госцикау ждала.
Ой, прыехала трое госцикау,
Трое госцикау — усе тры жанишки.
Адныя стали там за садами,
Другия стали за варатами,
Трэция стали з коньми пад сеньми.
Што за садами — тым адказали,
За варатами — ручничка дали,
З коньми пад сеньми — Ганначку узяли.
Ганначку узяли, падзенькавали:
— Дзякуй, баценьку, за тваю дочку,
Што тонка прала и звонка ткала,
Бела бялила, чыста хадзила

38. Гилевич, 1974, с. 23—24. Зап. В. Серчанкова у в. Красница Рагачоускага р. ад П. Душкевич, 1912 г. н.

А у поли, поли ды жыта не зжата.
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
А хто тое жыта ды будзе жаци?
А жала, жала маладая Валечка,
А жала, жала, у снапы вязала.
Прыехала к ёй семсот казакоу,
Семсот казакоу, семсот малайцоу.
— Не бярыце мяне з чыстага поля,
У майго татки тры старожачки:
Першая старожа — сам татка на куце,
Другая старожа — братка у парозе,
Трэцяя старожа — мамка у каморы.
Татка у куце кубачки поуне,
Братка у парозе гасцей выглядае,
Мамка у каморы хусты качае,
Хусты качае, у скрыни складае.

39. ААН СССР, ф. 104, воп. 1, спр. 134, л. 7. Зап. Г. Дзмитрук у 1887 г. у в. Дубич-Мураваная Бельскага п.

Ой, па мосцику, па залатому,
Каляда, Каляда! [Прыпеу "Каляда" паутараецца пасля кожнага радка.]
Ой, стучаць, бяжаць калядоунички,
Ой, пытаюцца да новага двору:
— А у каго, у каго ты, двор новеньки,
Двор ты новеньки, сад вишнёвеньки?
А у тым садзе тры сталы стаяць,
На тых сталах кружасты абрусы,
А на тых абрусах зялёна вино,
Зялёна вино, пшаничны хлябы.
За тыми сталами красна панна
Чэша русу касу, просиць у бога доли,
Каб у зялёным вине выкупалася,
Салодким мядком абливалася,
З красным паничком павиталася.

40. Шырма, 3, с. 271—273. Зап. у 1928 г. у в. Шакуны Пружанскага п. ад Захвеи Хвораст.

Ой, рана, рана куры запели,
Каляда, куры запели. [Прыпеу "Каляда" паутараецца з другой часткай кожнага радка.]
Ой, яшчэ раней Ганначка устала,
Ганначка устала, коску учасала,
Коску учасаушы, павы пагнала.
Павы жанучы, пер'е збирала,
Пер'е збирала, у хвартушок клала,
З хвартушка брала, вяночак вила,
Вяночак вила, на Дунай пусцила.
— Хто вяночак пойме, той мяне возьме.
Ой, адазвауся малады Василька:
— Я вяночак пайму, я цябе вазьму.
Як ступиу нагою — па пояс вадою,
Як ступиу другою — на дно галавою.

41. Булгаковскiй, с. 39—41. Зап. у Пинским п.

Ой, у гародзе,
У частаколе,
Там хадзила
Да танок дзевак.
Слауная панна,
Панна Ганулька,
Перадку ходзиць,
Таночак водзиць,
Вяночак носиць.
Пярловы венчык
Галоуку клониць,
Пазлот персцень
Пальчык ломиць.
Выйшау да яе
Бацюхна яе:
— Хадзи, Ганулька,
Снеданне есци!
— Заждзи ж, пагадзи,
Мой жа бацюхна,
Танок даваджу,
Венчык данашу.

Ой, у гародзе,
У частаколе,
Там хадзила
Да танок дзевак.
Слауная панна,
Панна Ганулька,
Перадку ходзиць,
Таночак водзиць,
Вяночак носиць.
Пярловы венчык
Галоуку клониць,
Пазлот персцень
Пальчык ломиць.
Выйшла ж да яе
Матанька яе:
— Хадзи, Ганулька,
Снеданне есци!
— Заждзи ж, паждзи,
Мая матанька,
Танок даваджу,
Венчык данашу.

Ой, у гародзе,
У частаколе,
Там хадзила
Да танок дзевак.
Слауная панна,
Панна Ганулька,
Перадку ходзиць,
Таночак водзиць,
Вяночак носиць.
Пярловы венчык
Галоуку клониць,
Пазлот персцень
Пальчык ломиць.
Выйшау да яе
Дзядзюхна яе:
— Хадзи, Ганулька,
Снеданне есци!
— Заждзи ж, паждзи,
Мой дзядзюхна,
Танок даваджу,
Венчык данашу.

Ой, у гародзе
У частаколе,
Там хадзила
Да танок дзевак.
Слауная панна,
Панна Ганулька,
Перадку ходзиць,
Таночак водзиць,
Вяночак носиць.
Пярловы венчык
Галоуку клониць,
Пазлот персцень
Пальчык ломиць.
Выйшла ж да яе
Цёцюхна яе:
— Хадзи, Ганулька,
Снеданне есци!
— Заждзи, паждзи,
Мая цёцюхна,
Танок даваджу,
Венчык данашу.

Ой, у гародзе,
У частаколе,
Там хадзила
Да танок дзевак.
Слауная панна,
Панна Ганулька,
Перадку ходзиць,
Таночак водзиць,
Вяночак носиць.
Пярловы венчык
Галоуку клониць,
Пазлот персцень
Пальчык ломиць.
Выйшау да яе
Братэйка яе:
— Хадзи, Ганулька,
Снеданне есци!
— Заждзи ж, паждзи,
Мой братэйка,
Танок даваджу,
Венчык данашу.

Ой, у гародзе,
У частаколе,
Там хадзила
Да танок дзевак.
Слауная панна.
Панна Ганулька,
Перадку ходзиць,
Таночак водзиць,
Вяночак носиць.
Пярловы венчык
Галоуку клониць,
Пазлот персцень
Пальчык ломиць.
Выйшла ж да яе
Сястрычка яе:
— Хадзи, Ганулька,
Снеданне есци!
— Заждзи ж, паждзи,
Мая сястрыца,
Танок даваджу,
Венчык данашу.

Ой, у гародзе,
У частаколе,
Там хадзила
Да танок дзевак.
Слауная панна,
Панна Ганулька,
Перадку ходзиць,
Таночак водзиць,
Вяночак носиць.
Пярловы венчык
Галоуку клониць,
Пазлот персцень
Пальчык ломиць.
Выйшау да яе
Дзедухна яе:
— Хадзи, унучка,
Снеданне есци!
— Заждзи ж, паждзи,
Мой дзедухна,
Танок даваджу,
Венчык данашу.

Ой, у гародзе,
У частаколе,
Там хадзила
Да танок дзевак.
Слауная панна,
Панна Ганулька,
Перадку ходзиць,
Таночак водзиць,
Вяночак носиць.
Пярловы венчык
Галоуку клониць,
Пазлот персцень
Пальчык ломиць.
Выйшла ж да яе
Бабачка яе:
— Хадзи, унучка,
Снеданне есци!
— Заждзи ж, паждзи,
Мая бабачка,
Танок даваджу,
Венчык данашу.

Яе суконка
Зямлицу мяце,
Яе чаравички
Травицу шчыплюць.
Гдзе ж узяуся
Да буйны вятрэц,
Вятрэц павинуу —
Венчык скинуу.
Шла ж яна маладэнька,
Як ягадэнька,
Краем, Дунаем,
Па беражэньку.
Стрэла ж яна
Тры рыбалоуцы.
— Тры рыбачэньки,
Да закиньце мне
Да шауковы невад,
Да паймайце ж мне
Да пярловы венчык.
Аднаму ж будзе
Пярловы венчык.
Другому будзе
Пазлот пярсценчык,
Трэцяму ж буду
Сама малода,
Як ягода.
Каляда спета
На доуги лета.
А за тым словам
Да святкуй здарова,
Красная пани,
Пани Ганулька,
Не сама сабою...

42. Захарава, с. 71—72. Зап. В. Захарава и Л. Ясинская у 1969 г. у в. Какорыца Драгичынскага р. ад М. Зинович, 1932 г. н.

Да мостам, мостам да вярбованьким,
Шчодры вечар, добры вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Ішла тудэма слична паненка,
Несла мёд-вино у туравым розе.
За ёю, за ёю пански сыночак:
— Пажджы, пажджы, слична паненка,
Дай мне мёд-вина пакаштаваци,
Вина пакаштаваци и цябе паймаци.
— Не тваё дзела, пански сыночак,
Вино каштаваци и мяне паймаци.
Ты ж не бачыу сошки-баронки,
Хай табе за гэта — варона жонка.
Да мостам, мостам да вярбованьким
Ішла тудэма слична паненка,
Несла мёд-вино у туравым розе.
За ёю, за ёю пахарски сыночак:
— Пажджы, пажджы, слична паненка,
Дай мне мёд-вина пакаштаваци,
Вина пакаштаваци, цябе паймаци.
— То ж тваё дзела, пахарски сыночак,
Вино каштаваци и мяне паймаци.
Ты и з коника да не ссядаеш,
Буйна жыта да вырашчаеш.

43. Шейн. Матерiалы, с. 67. Зап. вучань VI кл. Слуцкай гимназии Харлампович у г. Слуцку.

[Чэрзлосны — видаць, з чырвонага золата, блискучы].

Там на рэчаньцы, там на быстранькай,
Святы вечар людзям добрым! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Стаиць перавоз сличнай паненки,
Сличнай паненки, панны Ганны.
Прыйшли да яе тры братки яе:
— Перавязи нас, сличная паненка.
— Не маю часу да перавозу.
Ужо ж мой татулька з дароги прыехау,
Прывёз жа ён мне тры гасцинчыки,
Тры гасцинчыки да тры венчыки:
Першы гасцинчык — пярловы венчык,
Други гасцинчык — чэрзлосны персцень,
Трэци гасцинчык — зялёна сукенка.
Пярловы венчык — на вянчаннейка,
Чэрзлосны персцень — на заручаннейка,
Зялёна сукенка — на пагуляннейка.
Пярловы венчык галоуку клониць,
Чэрзлосны персцень ручаньку цянець,
Зялёна сукенка — то краса яе.

44. АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 60, сш. 2, л. 24. Зап. В. I. Скидан у 1973 г. у в. Вялики Бор Хойницкага р. ад Евы Дземидзенка, 90 г.

[Шаронка — шырынка, тут: кашуля].

Шыла Сонечка,
Шыла шаронку, Сонечка.

Сонечка-пани,
Гавары з нами сцихенька. [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]

Ой, у падоли
Ясныя зоры, Сонечка.

Шыла-ушывала,
Зоры укладала, Сонечка.

Ой, у падоли
Ясныя зоры, Сонечка.

А на рукауцах —
Ясен месячка, Сонечка.

45. Романов, 8, с. 120. Зап. Л. М. Ткачэнка у в. Дуброука Гомельскага п.

А у лесе, у лесе
Стаяла святланка арэхавая,
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
А у той святланцы — дзеука Алёнка,
Дзеука Алёнка шыла шырынку.
Першую сшыла красненьким шоукам,
Другую сшыла беленьким шоукам,
А трэцюю сшыла чорненьким шоукам.
Што белым шыла — татку аддала,
А красным шыла — мацеры дала,
А чорным - то брату дала,
Золатам рубила — то другу дала.

46. Бел. фальклор, с. 28. Зап. В. Лицвинка и У. Рагович у в. Казацкия Балсуны Веткаускага р.

Красна дзевачка, расци скоранька,
Святы вечар, расци скоранька!
Расци скоранька, будзь разумненька.
Прыйдзе к табе кароль у сваты,
Прывязе сукно нямеранае,
Прывязе грошы няшчытаныя,
Прывязе злота няважанае.
Красна дзевачка разумна была:
Узяла сукно перамерала,
Узяла грошы перашчытала,
Узяла злота пераважыла,
Каралевича не узняважыла.

47. Шырма, 3, с. 261. Зап. у 1935 г. на хутары Высоки Груд Пружанскага п. ад Ганны Папко, 1875 г. н.

Узышло, узышло тры месяцы,
Гэй, Каляда, Каляда! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Тры месяцы, усе тры ясны.
Было у матки тры сыночки.
Пауставали, паумывались,
Паехали аж на места.
А на месце тры таночки,
Тры таночки, усе дзявочки.
Адзин любиць берасцянку,
Други любиць кабрынянку,
Трэци любиць камяньчанку.

48. Шейн. Матерiалы, с. 84—85. З Чубинскага.

Ци дома, дома сам пан гаспадар?
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Няма дома, у новай стайни,
У новай стайни з канём размауляе:
— Коню, коню, прадам я цябе
За трыста злотых, за тры чырвоных.
— Пане, пане, не прадавай мяне
За трыста злотых. за тры чырвоных.
Як были мы у чужой зямли,
За нами стрэлы, як гром, грымели,
За нами кули поле арали.
Як я скочыу — мора пераскочыу,
Не замачыу я капытка,
Ни хваста свайго шауковага,
Ни свайго пана маладзенькага,
Ни сядзелечка залаценькага.
Узяли мы ясную стрэлку —
Ясную стрэлку, красную дзеуку.

49. Шейн. Матерiалы, с. 75—76. Зап. настауник Рагачоускага гарадскога вучылишча I. Аусейц у Рагачоуским п.

Ой, пад лесам да пад высоким,
Ой, там ходзиць стада коней,
Добры вечар, Шчодры вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
А у том стадзе конь гаворыць:
— Нихто мяне не паймае, не асядлае.
Адазвауся малады малойчык:
— Я й таго каня паймаю, я й асядлаю.
Ой, паеду у чыста поле,
Выпалюю дзевяць лисау,
Дзевяць лисау, дзесятую кунку
Да сваёй мамачцы на шубку.
Як пачула гэта, загневалася,
Ой, да яго миленькая.
— Ох, не гневайся, мая мила,
Ци ты ж гадавала?
Гадавала мяне родна матанька,
Цёмнай ночы не даспаушы,
Яснай свечы не тушыушы,
Ачэпак з ножак не спушчаушы.

50. АГТ, р. 20, воп. 1, клц. 8, л. 155: Рукап. "Минская губерня и яе народная творчасць , год жыцця беларуса у яго народных святах, звычаях, вераваннях". Зап. А. М. Шыманоуски.

Ой, рана-парану да куры запели,
Святы вечар, да куры запели.
Раней таго Василька устау,
Святы вечар, Василька устау,
Да рана устау, тры свячы ссукау,
Святы вечар, тры свячы ссукау,
Да усё папалиу, да усё папалиу,
Святы вечар, да усё папалиу:
Да адну спалиу, абуваючыся,
Святы вечар, абуваючыся.
А другую спалиу, умываючыся,
Святы вечар, умываючыся.
А трэцюю спалиу, браткау пабуджаючы,
Святы вечар, браткау пабуджаючы:
— Уставайце, братки, да хадзем на аблаву,
Святы вечар да хадзем на аблаву,
Да хадзем на аблаву да у зялёну дубраву,
Святы вечар, да у зялёну дубраву.
Вам, браточки, куна у дзераве,
Святы вечар, куна у дзераве,
А мне ж, маладому, дзеука у цераме,
Святы вечар, дзеука у цераме.

51. Радченко, 1881, с. 16. Зап. у Гомельским п.

Ой, як жа па мору да па Дунаю,
Саколе, саколе ясен, малодчык красен Микола. [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Ён стружа стрэлачки да усё з калиначки,
Ён стружа, стружа, на Дунай пускае.
— Плывице, стрэлачки, да маёй дзевачки,
Няхай мая дзеука дары гатуе:
Мамцы — танок-сарпанок,
А татку — каня варанога,
Майму брату — шалковы платок,
Маёй сястрыцы — золат персцянёк,
А мне, маладому, дзеука-паненка.

52. АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 60, сш. 2, л. 23. Зап. В. I. Скидан у 1973 г. у в. Вялики Бор Хойницкага р. ад Евы Дземидзенка, 90 г.

Ой, за варацьми
Крутая гара,
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]

Ой, на той гарэ —
Шаукова трава.

А на той гарэ —
Стада каней ходзиць.

А миж тых коней —
Адзин вараны,

Адзин вараны,
Да й не сядланы.

Хлопцы лавили,
Да й не злавили.

Адкуль узяуся
Малады Пецечка.

Як к каню прыпау,
Так коника узяу.

Як сеу паехау
К новаму двару,

К новаму двару,
К цесцейку свайму.

Цесцейка кажа:
— Вон ясен сокал.

А дзевачка кажа:
— То не ясен сокал,

То не ясен сокал,
То Пецечка мой.

Вазьмице коника
Да из стаеньки,

Маладога Пеценьку —
Да й да святланки.

Дайце конику
Сена аброку,

Маладому Пеценьку —
Мёду и вина,

Мёду и вина,
Ситняга хлеба.

За естым словам
Жывице з богам.

Святое Ражаство
Радасць прынясло

Святое Василле
Развесялила.

За естым словам
Жывице з богам.

53. Moszyński, с. 313. Зап. у в. Галубичы Мазырскага п. ад Матроны Ганчаровай.

У поли пад шатром Стасюнька з канём,
На вараном кане, на залатом сядле
У гусленьки играе, злична спявае.
Прыйшла ж да яго маменька яго:
— Ой, сынку ж, сынку, малады Стасюньку,
Хто ж цябе научыу у гусленьки граци,
У гусленьки граци, злична спяваци?
- Да была ж у караля да адна дачка,
Да тая ж научыла у гусленьки граци,
У гусленьки граци, злична спяваци.

Мы ж цябе, Стасюньку, не зневажаем,
Да святым Ражаством паздрауляем...

54. АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 92, ч. 1, л. 95. Зап. М. П. Гваздзёу у 1961 г. у в. Прыбытки Гомельскага р. ад А. Лявоненка, 50 г.

На рэчцы, на рэчцы,
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Там кладачка ляжыць,
На той кладачцы коничак стаиць,
На тым коничку Іванечка сядзиць,
Хвалицца канём перад каралём:
— Такога каня няма у караля.
Хвалицца чабатами перад каралями:
— Таких чабатоу няма у каралёу.
Хвалицца стрэлками перад дзеуками:
— Таких стрэлачак няма у дзевачак,
А у мяне, маладога, усё дарагое.
Святы вечар! Добры вечар!

55. Зимовыя песни, с. 310. Зап. З. Я. Мажэйка у 1970 г. у в. Выганишча Івацэвицкага р. ад Аудоцци Ланец, 69 г., Праскоуи Лукашэвич, 65 г., и Матруны Ланец, 64 г.

Там на Тураве, там на мураве,
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Стаиць цэркаука недарублена,
Недарублена, недавершана.
На той цэркауцы крыжычак стаиць,
А на крыжычку галубок сядзиць.
Як выйшау, выбег молад Іванька
Да намерыуся на яго страляци.
— Не страляй мяне, молад Іванька,
Я не так сяджу — пшаницы гляджу.
А што на гарэ—то на вяселле,
А што у далине — то на радзины.

56. Радченко, 1888, с. 111 — 112. Зап. у Гомельским п.

А у лузе, у лузе красна калина,
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Пад тою калинаю калодзезь цячэ,
Молад Іванька коника поиць.
Коника поиць, з канём гаворыць:
— Ой, коню, коню, запрадам цябе,
Запрадам цябе за дзвесце рублёу.
— Малады Іванька, не прадавай мяне,
[Не прадавай мяне], дзяржы ля сябе.
Як будзеш ты да жаницися — памашчу масты,
Памашчу масты усё калинавыя,
Пастаулю стаубы да усё залатыя,
Павешу хусты усё шауковыя.
Як будзеш ты дзевачку вязци,
Забражджаць масты усё калинавыя,
Заззяюць стаубы усё залатыя,
Замашуць хусты усё шауковыя.

57. Янчук, с. 63. Зап. у м. Юравичы Ігуменскага п.

А у поли, у поли зялёная ёлачка,
Святы вечар, зялёная ёлачка. [Прыпеу "Святы вечар" паутараецца з другой часткай кожнага радка.]
Пад тою ёлачкаю зялёная далинка.
А на той далинцы вараны конь ходзиць,
А на тым кани залатое сядзельца,
А на тым сядзельцы залатое страменца,
А на тым страменцы малады паничык,
А на тым паничыку вишнёвая шапачка,
А на той шапачцы чырвоная кветачка,
А на той кветачцы яравая пчолачка.
То ж не кветачка — яго дзевачка,
То ж не пчолачка — яго жоначка.
Мне з кветкаю тольки дзень быци,
А з жоначкаю трэба век жыци.

58. Зимовыя песни, с. 177. Зап. З. Я. Мажэйка у 1972 г. у в. Клятная Пинскага р. ад Восипа Пархуцина, 74 г.

Хадзила-блудзила семсот малайцоу,
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнай страфы.]
Семсот малайцоу да й калядничкау.
Прыблизилися к новаму двару,
К новаму двару, к пану Івану.
— Ох, пазволь, пане, поле змераци,
Поле змераци, стада зганици,
Стада зганици на калинау мост.
А калинау мост да й уламиуся,
Вараное стада да й затанула.
Ох, не жаль жа мне варанога стада,
Тольки жаль жа мне сиуца-варанца,
Сиуца-варанца, белага капытца.
Ён капыцечкам зямлицу сячэ,
Ён хвасцичачкам слядки замяце,
А грывенькаю усё поле укрые,
А вушыцами усю роду шчуе,
А вочыцами усё войска згляне.
Ўсё войска згляне, свайго пана знае,
Свайго пана знае, з войска выбауляе.

59. АГТ, р. 20, воп. 1, клц. 21, л. 25. Зап. у Пинским п. Минскай губ.

[Летаранька — лихтар.
Ачапок — тут: прывязка да падвешанай калыски дзеля зручнага калыхання дзицяци
].

Гэй, Каляда!
Ой, пели, пеуни
Рана-раненька,
Гэй, Каляда! [Прыпеу паутараецца пасля кожнай страфы.]

Да пабуджали
Слаунага пана,

Слаунага пана,
Пана Василя:

— Ой, устань, не спи,
Слауны пане,

Слауны пане,
Пане Василь.

Запали сабе
Да летараньку,

Да пайдзи сабе
Да у стаеньку,

Выберы коника,
Што нанайлепшага,

Што нанайлепшага,
Што найнадворнейшага.

Спадабауся яму
Сивы коничак.

Сивы коничак,
Мал, невяличак.

Вялеу служанькам
Яго паймаци,

Хораша убраци
Да й асядлаци.

— Вазьми хортыки
Да на рацязи,

А саболики
На белы ручыки.

Да паедзь сабе
На паляванне,

На паляванне
Да на пагулянне.

Пусци хортыки
У шчырыя бары,

А саболики
У чыстае поле.

Хортыки бяжаць,
Лисика имчаць,

Саболи лянуць,
Утачку имчаць.

Лисича шкурка —
Маци на шубку.

Уцяцце мясца —
Маци на юшку,

А пер'ечка —
На падушку.

Яго милая
Даведалася,

Даведалася
Да й угневалася.

— Ой, хоць гневайся,
Хоць не гневайся,

Хоць гневайся,
Мая милая.

Да не ты ж мяне
Гадавала,

Цёмнай ночки
Недасыпала.

Гадавала ж мяне
Мая матанька,

І лилеяла
Мая родная,

Цёмнай ночки
Недасыпала,

Яснай свечы
Не згашала,

Ачапок з ножак
Не спускала.

А за тым словам
Да святкуй здароу,
Слауны пане,
Пане Василь.
Не сам з сабою,
А з сваим айцом
I панею маткай,
Да и з братами,
Да и з сёстрами,
Да и з дзядами, и з цётками,
I з дзядами, и з бабами,
I з суседами акаличными,
I з добрыми людзьми
Прыталичными.
А шчыпальничку —
Да чырвон злоты,
А пявальничкам—
Да и двух мала,
А механошу —
Чатыры грошы
I пирог харошы.

60. АІМЭФ, ф. 13, воп. 10, спр. 63, сш. 13, л. 5—6. Зап. I. Г. Несцярович у 1965 г. у в. Макарычы Слуцкага р. ад Кацярыны Лосик, 1899 г. н.

Добры вечар таму,
Хто у етым даму,
Святы вечар, хто у етым даму. [Прыпеу "Святы вечар" паутараецца з другим радком кожнай страфы.]

Да й няма ж яго дома,
Паехау на лова,

Паехау на лова
Куначки лавиць,

Куначки лавиць,
Шчодрыкау дарыць.

— Ой, дарыце, дарыце,
Да й нас не пазнице,

Бо каротки свитки
Да памерзли лытки.

61. Шейн. Матерiалы, с. 86. З Чубинскага.

У канцы сяла стаяла гара,
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
А на той гарэ — шаукова трава,
А у той траве галубы гудуць,
Галубы гудуць — цэркау будуюць
З трыма вярхами, з чатырма вокнами.
Першае ваконца — яснае сонца,
Другое ваконца — ясны месячык,
А трэцяе ваконца — ясна зорка.
У чацвёрта ваконца салавей уляцеу,
Салавей уляцеу, на прастоле сеу,
На прастоле сеу, слёзку ураниу.
На стале слёзки пацякли ракой,
А на той рацэ чауначок плавау,
А у том чауначку Марцинка сядзиць,
Марцинка сядзиць, стружачки стружа,
Стружачки стружа и яшчэ малюе,
Яшчэ малюе и у пучочки вяжа,
У пучочки вяжа, на Дунай пускае:
— Плывице, стрэлачки, да мае дзевачки.

62. Радченко, 1888, с. 117—118. Зап. у Гомельским п.

[Китаечка — лёгкая тканина на сукенку].

Малады Іваначка рожу ссякае,
Ой, дай яму, божа, шчасця, здароуя у яго двары! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
У хатачку уносиць, у мамачки просиць:
— Парадзь жа мне, мамачка, усе парадачки,
Каму шырына, каму хусцина.
Маёй мамачцы — тонак серпанок,
Маим братачкам — па шырыначцы,
Маим сястрыцам — па китаячцы,
Майму татачку — варанога каня,
Мне, маладому,— дзеука паненка.

63. Шейн. Матерiалы, с. 83. Зап. наст. Рагачоускага гарадскога вучылишча I. Аусейц у Слонимским п.

Зажурылася крутая гара,
Што не парасла шаукова трава.
Святы вечар добрым людзям! [Прыпеу паутараецца пасля кожнай страфы.]

Не парасла шаукова трава,
Да парос, парос зялён винаград.

Што парос зялён винаград,
Да хто ж яго будзе сцерагчы?

Малады Яська сцярог ночаньку,
Малады Яська сцярог другую.

Ох, да ён сцярог другую,
А на трэцюю сон яго змарыу.

А на трэцюю сон яго змарыу,
Да сильненька ён заснуу.

Прыйшла да яго матачка яго:
— Да устань, устань, сыночак мой,

Да устань, устань, сыночак мой,
Да ужо твая стрэлачка да пылам запала,

Твая стрэлачка пылам запала,
Твая дзеванька миж дзевачак стала.

— Я сваю стрэлачку з пылу падыму,
Я сваю дзеваньку миж дзевачак вазьму.

64. Романов, 8, с. 113. Зап. у с. Хонава Быхаускага п. Заув. збиральника: "Спяваецца халастому сыну гаспадара".

А збегла, збегла з поля старожа,
Святы вечар, з поля старожа. [Прыпеу "Святы вечар" паутараецца з другой часткай кожнага радка.]
Ды прыбегла к Іваньку на двор:
— Ци спиш, ци ляжыш, малады Іваничка?
— Не сплю, не ляжу, листочки пишу,
Листочки пишу да к паненцы шлю.
— Хоць шли, хоць не шли — не твая будзець,
Тваю паненку у палон забрали,
У палон забрали турки з татарами,
Турки з татарами, баяр з баярами.
— А я тых баяр мечам парублю,
А я тых турак канём патапчу,
Я сваю паненку за сябе вазьму.

65. Радченко, 1888, с. 113. Зап. у Гомельским п.

Як задумау Іван да жаницися,
Саколе! Саколе ясен, малойчык красен, Іване! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Да паехау Іван к каралю у сваты.
Кароль дочки не дае, варанога каня выводзиць.
Ён коника не узяу, шапачки не зняу, не скланиуся.
Выносяць яму паумисы грошай.
Ен грошы не узяу, шапачки не зняу, не скланиуся.
Вывели яму маладую Вольгачку.
Ен Вольгачку узяу, шапачку зняу да й скланиуся.

66. Federowski, 8, с. 85.

Калядка йдзе, сто кони вядзе,
Каляду!
Ой, выйшау, выбег млоды Ясенька:
Каляду!
— Пазыч, Калядка, свайго коника,
Каляду!
Паеду сабе дзеуки шукаци.
Каляду!
Яшчэ Ясенька дзеуки не знайшоу,
Каляду,
А ужо Калядка па каня прыйшла,
Каляду!

67. Зимовыя песни, с. 353. Зап. З. Я. Мажэйка у 1968 г. у в. Глушкавичы Лельчыцкага р. ад Вольги Радзилавец, 1936 г. н., и групы жанчын-даярак.

А у ляску, у ляску круглае поле,
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Ой, там Василька паранинку гарэ.
Прыйшоу да яго баценька яго:
— Ой, гары, сынку, усю паранинку,
Будзем сеяци жыта-пшаницу,
Жыта-пшаницу, усяку пашницу.
Будзема жаци — жанцоу наймаци,
Будзем вязаци вялики снапы,
Будзем стауляци частыя копы.
Ходзиш, Трахимка, памиж копками,
Як той месячык памиж зорками.

68. Романов, 1—2, с. 447. Зап. у Гомельским п.

Ой, бегла, бегла старожа з поля,
Святы вечар! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Да й ударыла пикай у вароты:
— Ци дома, дома малады Пятрок?
— Ой, няма, няма — дзесь у караля
Суды судзиць, перасудки бярэць
На тры гарады, як сам малады.

69. ААН СССР, ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 52. Зап. Я. и А. Логины у в. Моладава Навагрудскага п.

Вароты скрыпяць, марозы чуваць,
Ой, рана-рана, марозы чуваць.
А у цябе, Марцинко, кажушка нету.
— У мяне Марылька цяплей кажушка,
Цяплей кажушка, мякчэй падушки.
На той кажушок з розных цялушок
Рукавец падсцеле, другим апране.

70. Булгаковскiй, с. 43—44. Зап. у Пинским п.

Ой, у мястэчку,
У Берастэчку,
Свят вечар, свят! [Прыпеу паутараецца пасля кожнай страфы.]

Там стара бабка
Хлеб расчыняла,

Сваго унучка
Да калыхала.

Калыбелька
Да пазлачона,

Яе чэпачки
Да шауковыя,

Яе ключыки
Да месянзовыя,

Пививаучык
Да шауковеньки,

Яе пялешучки
Злацени.

Да й калыхала:
— Да люли, люли ж,

Да люли, люли ж,
Маё унучатка.

Судзи ж, божа,
Пагадаваци,
Вяселля даждаци.

71. Гилевич, 1974, с. 16—17. Зап. Т. Кубрак у Капыльским р. ад А. Виаленци, 60 г.

Ну, ну-ну, казёл,
Ну, ну-ну, нябожа,
Не адбрыквайся,
Паварачвайся —
То на сёй бачок,
То на той бачок!
Да расхадзися,
Развесялися
Па усяму дому
Па гаспадарскаму!
Дзе казёл ходзиць —
Там жыта родзиць,
Дзе казёл туп-туп —
Там жыта сем коп.
А што у далине
Шумиць да гудзе?
Старая каза
Казлянят вядзе.
Ой, вядзе, вядзе
Да навучае,
Сваих дзетачак
Да затуляе.
А на гары воук
З ваучанятами,
У далине каза
З казлянятами.
Як прыйшоу ваучок
За казу чок-чок,
А ваучаняты —
За казляняты.
Як прыбег заяц,
Стау казу лаяць:
— Ох ты, казинка,
Не гаспадынька:
Узяла б сярпок,
Нажала б снапок
I сваих дзетачак
Да накармила,
У ницу лозачку
Спаць палажыла.

72. Шейн. Матерiалы, с. 38. Зап. вучань Слуцкай гимназии Я. Копаць.

Паварачывайся, казел,
На капыцики,
На срэбраныя,
На усе крутыя.
Дзе казёл ходзиць,
Там жыта родзиць,
Дзе прабягае,
Там вылягае.
Дзе казёл рогам,
Там жыта стогам,
Дзе казёл хвастом,
Там жыта кустом,
Дзе казёл нагою,
Там жыта капою.
Да пайшоу казёл
Па усих старонах,
Да знайшоу казёл
Караля у зямли
З каралихаю,
З гаспадынькаю.
Да ты, гаспадынька,
Не будзь такая,
Як тая была барабаниха,
Барабанила нашага казла,
Нашага казла не ударыла,
Тольки смех учынила.
Скамароху —
Бочку гароху,
А скамарыцы —
Бочку пшаницы
За гэту свечачку
Пайдзи у клетачку
Да зирни у бачок,
Дзе стаиць мачок,
Да зирни у други,
Дзе стаяць крупы,
Да зирни у трэци,
Дзе висяць лейцы.

73. Шырма, 3, с. 277—278. Зап. у 1928 г. у г. Пружаны ад Ганны Дудзейка.

На нова лета
Хай родзицца жыта.
Шчодры вечар, багаты вечар!
Жыта, пшаница,
Усякая пашница!
Жадаем табе,
Слауны гаспадару,
Пива варыци,
Сынкоу жаници,
Пасаг збираци,
Дочак выдаваци.
Залезь на баляску,
Дастань каубаску,
Стань на драбунки,
Дастань саланинку,
Кошычак маку
Да таго прысмаку.
Шчодры вечар, багаты вечар!

74. ЦДГМ, ф. 56, п-ка 27б. Зап. Я. Каханоуски.

Каляда-Калядзица,
Дайце мачку и крупицы.
А не дасце, адкажыце,
Маих ножак не тамице.
На расицы, на травицы,
Шчасци, божа, жывацину,
Старое — на пажытак,
Маладое — на прыплодак.

75. АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 8, сш. 1, л. 10. Зап. А. I Гурски у 1968 г. у в. Загарэнне Краснапольскага р. ад Проси Трацяковай, 76 г.

Выйдзи, зорачка,
Выйдзи раненька,
Пастой позненька,
Пакуль волики напасуцца,
Пакуль ниваньки засяюцца.

76. АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 52, сш. 1, л. 69. Зап. Л. М. Салавей у 1972 г. у в. Кажанавичы Верхнядзвинскага р. ад Лёли Цыры, 1930 г. н.

А у заиньки тры думаньки,
Коляда! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Перша дума — лесам бегчы,
Друга дума — морам плысци,
Трэця дума — полем бегчы.
Лесам бегчы — вауки з'ядуць,
Морам плысци — залиешся,
Полем бегчы — стральцы заб'юць.

77. Романов, 8, с. 134. Зап. Ф. Сакалоуски у Лепельским п.

А у нас сягоння сход Каляд,
Сабирайцеся, дзеуки, у рад.

Адну зиму песни пяяць,
Будзем их у рэшаты складаць.

А паставим их пад дубам,
Нам к налеццю спадобяцца:

Не будзем жыта сеяць,
А будзем песни пяяць!

78. Czeczot, 1846, с. 9. Зап. на Навагрудчыне.

Пайшла Каляда калядуючы,
Да за ёю хлопчыки жабруючы. Каляда!

Пайшла Каляда па ляду,
Рассыпала каляду. Каляда!

А вы, дзевачки, не гуляйце,
Да йдзице каляду пабирайце. Каляда!

79. АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 94, сш. 1, л. 34. Зап. М. П. Гваздзёу у 1965 г. у в. Зубава Аршанскага р. ад Химы Сцяпанауны Рабенинай, 53 г.

[Нямецкия — тут: нямыя].

Ой, Каляды-Калядачки, блины-ладачки,
Блины ржаныя — хлопцы дурныя.
Блины ячныя — дзеуки красныя.
Блины пшаничныя — дзеуки пышныя.
Блины аусяныя — хлопцы п'яныя.
Блины грэцкия — хлопцы нямецкия.

80. Шырма, 3, с. 256. Зап. у 1932 г. ад мастака Язэпа Драздовича з Дзисеншчыны.

Ішла Каляда калядуючы.
Гэй, Каляда-Калядзица. [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Каля двору йшла ды бядуючы,
За ёй хлопчыки усё жабруючы.
Прыйшла Каляда к Ляксею на двор:
— Пане Ляксею, просим не трымаць,
Каротки свитки — сцюдзёна стаяць.
Ци ты спиш-ляжыш, ци нас не чуеш?
Пане Ляксею, дары каляду!
Кали не даси бочки пшаницы,
Бочки пшаницы, другой — ярыцы,
Дык ты аддаси младу Марыльку!

81. ААН СССР, ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 79. Зап. Я. и А. Логины у 1914 г. у в. Моладава Навагрудскага п.

Да я Каляду да на кут павяду,
Ой, рана, рана, да на кут павяду;
Да мне Каляда да гулянне дала,
Ой, рана, рана, да гулянне дала;
Да я Калядзе кисялю навару,
Што мне Каляда да гулянне дала,
Ой, рана, рана, да гулянне дала;
Да я Калядзе да куцци натауку,
Што мне Каляда да гулянне дала,
Ой, рана, рана, да гулянне дала;
Да я Калядзе пирагоу напяку,
Што мне Каляда да гулянне дала,
Ой, рана, рана, да гулянне дала;
Да я Калядзе каубасу спяку,
Што мне Каляда да гулянне дала,
Ой, рана, рана, да гулянне дала;
Да я Каляду да з кута павяду,
Што мне Каляда да гулянне уняла,
Ой, рана, рана, да гулянне уняла.

82. ААН СССР, ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 49. Зап. Я. и А. Логины у 1914 г. у в. Моладава Навагрудскага п.

Пайшла Каляда калядуючы,
Каляда, да ты Калядзица. [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
За ёю хлопцы жабруючы.
Зайшла Каляда да пана Якима:
— Чым у пана Якима вароты завешаны?
— То стужками, то паясками —
Званке звоняць, сватэ едуць,
Аддай дачку, хоць ядыначку!

Пайшла Каляда калядуючы,
А за ёю хлопцы жабруючы.
Зайшла Каляда да пана Уласа:
— Чым у пана Уласа вароты завешаны?
— Каубас лыка, пирагоу у века.

Або:

— Лапцями, лапцями, усё анучами.
Пайшла Каляда калядуючы,
За ёю хлопцы жабруючы,
Зайшла Каляда у Янкавы вароты,
А у пана Янки ды куццю таукуць,
Куццю таукуць, кисель вараць,
Кисель вараць, дзеци плачуць,
Дзеци плачуць, кии скачуць.

83. Захарава, с. 66. Зап. В. Захарава и Л. Зэликава у 1968 г. у в. Бакуны Пружанскага р. ад С. Багданович.

Пайшла Каляда калядуючы,
Эй, Каляда! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
А за ёю дзеуки шчадруючы.
Пайшла Каляда у адну хату,
А у гэтай хаце куццю таукуць,
Пайшла Каляда у другую хату,
А у гэтай хаце серабро звиниць.
Пайшла Каляда у трэцюю хату,
А у трэцяй хаце сала шыпиць.
Пайшла Каляда у чацверту хату,
А у гэтай хаце сала шыпиць.
Пайшла Каляда у пятую хату,
А у пятай хаце золата блишчыць.
Пайшла Каляда у шостую хату,
А у шостай хаце каубасу пякуць,
Каубасу пякуць да и нам дадуць
Хоць па маленечкаму кусочку,
Каб любили хлопцы вашу дочку.

84. ААН СССР, ф. 104, воп. 1, спр. 313. Зап. В. Пратасевич у 1888 г. у Старобинскай вол. Слуцкага п. ад Ірыны Русакович.

— Валадару, валадару!
— Вой, хто там клича?
— Княжыя людзи.
— Аб чым кличаце?
— Аб княжом дзицяци.
— А што даруеце?
— Ярыя пчолки.
— А ‘шчэ таго мала?
— Каня пры сядле.
— А ‘шчэ таго мала,
— Руцвяны вянок.

— Тут будзьце, тут едзьце.
— Тут будам, тут едам...

85. ААН СССР, ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 49 адв. Зап. Я. и А. Логины у 1914 г. у в. Моладава Навагрудскага п.

У канцы сяла да стаиць вярба,
Каляда, да ты Калядзица!
Да на той вярбе да дзика каза.
Прыйшоу да яе да сивы ваучок:
— Да злезь, козка, да патанцуйма,
Да патанцуйма, да пажартуйма!
— Да не палезу, бо цябе баюся:
Кали у цябе, воуча, вяликия вочы.
— Я у караля быу, усю ноч свяциу,
Усю ноч свяциу, вочы павяличыу.
А у канцы сяла да стаиць вярба,
Да на той вярбе да дзика каза.
Прыйшоу да яе да сивы ваучок:
— Да злезь, козка, да патанцуйма,
Да патанцуйма, да пажартуйма!
— Да не палезу, бо цябе баюся:
Кали у цябе, воуча, вяликия лапы.
— На вяселли быу, каравай пляскау,
Каравай пляскау, лапы параспляскавау.
У канцы сяла да стаиць вярба,
На той вярбе да дзика каза.
Прыйшоу да яе да сивы ваучок:
— Да злезь, каза, да патанцуйма,
Да патанцуйма, да пажартуйма!
— Да не палезу, бо цябе баюся:
Кали у цябе, воуча, галава вялика.
— Я у караля быу, усё судэ судзиу,
Усё судэ судзиу, галаву паклапациу.
У канцы сяла да стаиць вярба,
Да на той вярбе да дзика каза.
Прыйшоу да яе да сивы ваучок:
— Да злезь, козка, да патанцуйма,
Да патанцуйма, да пажартуйма!
— Да не палезу, бо цябе баюся:
Кали у цябе, воуча, хвост вялики.
— Я у караля быу, пакои замятау,
Пакои замятау, хвост размахау,
Каляда, да ты Калядзица!

86. Гилевич, 1973, с. 31. Зап. у в. Альсевичы Мядзельскага р. ад Тэкли Хилы.

Ляцеу каршунишча, Каляда,
Цераз папялишча, Каляда,
А ён жа лятаиць, Каляда,
Курак выбираиць, Каляда.
— А каб жа я ведау, Каляда,
Якая мне будзець, Каляда.
Што белае скрылле, Каляда,
Лятучая курка, Каляда,
Што жоутыя ножки, Каляда,
Нясушчая курка, Каляда.
А што у чубочку, Каляда,
Тая каршуночку, Каляда.
А каб жа я ведау, Каляда,
А што мая будзиць, Каляда,
Я б ножками брау бы, Каляда,
На скрылейку нёс бы, Каляда.
А нёс бы я, нёс бы, Каляда,
Аж у роунае поле, Каляда,
У сваё гняздзечка, Каляда.
А у новых сенях, Каляда,
Там карагод дзевак, Каляда.
А у тым карагодзе, Каляда,
Там Валодзька ходзиць, Каляда,
Дзевак выбираиць, Каляда.
— А каб жа я ведау, Каляда,
Якая мне будзиць, Каляда.
Што синия вочки, Каляда,
Драмливая дзеука, Каляда,
Што белыя ручки, Каляда,
Лянивая дзеука, Каляда.
Што чорныя броуцы, Каляда,
Рабочая дзеука, Каляда.
А каб жа я ведау, Каляда,
Што маею будзиць, Каляда,
У сваё падвор'е, Каляда,
На конику вёз бы, Каляда.
А вёз бы я, вёз бы, Каляда,
Аж у роуна поле, Каляда,
Аж у роуна поле, Каляда.

87. ААН СССР, ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 51. Зап. Я. и А. Логины у 1913 г. у в. Моладава Навагрудскага п.

Да на гары новы двор,
Іграй, гуляй, коню мой!
Да у том двары вяселле,
Да брат сястру выдае,
I выдае, пытае:
— Што табе, сястра, наймильша?
— Мне наймильшы мой войчанька.
— О то ж, сястра, няпрауда.
Да на гары новы двор,
Іграй, гуляй, коню мой!
Да у том двары вяселле,
Да брат сястру выдае,
I выдае, пытае:
— Што табе, сястра, наймильша?
— Мне наймильшы мой брацейка.
— О то ж, сястра, няпрауда.
Да на гары новы двор,
Іграй, гуляй, коню мой!
Да у том двары вяселле,
Да брат сястру выдае,
I выдае, пытае:
— Што табе, сястра, наймильша?
— Мне наймильша сястрыца.
— О то ж, сястра, няпрауда.
Да на гары новы двор,
Іграй, гуляй, коню мой!
Да у том двары вяселле,
Да брат сястру выдае,
I выдае, пытае:
— Што табе, сястра, наймильша?
— Мне наймильшы мой миленьки.
— О то ж, сястра, да й прауда.
Іграй, гуляй, коню мой!

88. ААН СССР, ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 50а. Зап. Я. и А. Логины у 1913 г. у в. Моладава Навагрудскага п.

Скакау гарабей да на сметничку,
Калина й малина! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Прасиу дзевачак на гуляннейка,
Прасиу дзевачак усё й малодачак.
А у малодачки тры намётачки:
Адзин намётак да на прыпечку,
Други намётак да у калысачцы,
Трэци намётак да й на ложачку.
Што у калысачцы — таму цыцки даць,
Што на прыпечку — таму кашки даць,
Што у ложачку — таму кием даць,
Таму кием даць да исци гуляци.

89. Гилевич, 1973, с. 32. Зап. у в. Альсевичы Мядзельскага р. ад Тэкли Хилы и Ганны Хилы.

А йшоу-перайшоу,
Каляда! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Месяц па небу.
А брау-перабрау
Усе звёздачки.
А выбрау сабе
Ясней за сябе.
Рана усходзиць,
Позна заходзиць.
А йшоу-перайшоу
Млоды Мишачка.
А брау-перабрау
Усих дзевачак.
А выбрау сабе
Павышай сябе.
Позна лажыцца,
Кожан дзивицца.
Рана устаець,
Пятух не пяець.

90. Дембовецкiй, с. 525. Зап. у с. Гладкова Чавускага п.

— Чаго ты, рожа, адна у гародзе?
Рожа мая чырвоная. [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
— Я тут не адна, няпрауда твая.
Што ёсць красачак, то усе са мной,
Аднаго нету — баравога цвету.
I дзе ж ён будзе, ка мне прыбудзе,
Ка мне прыбудзе, са мной цвисци будзе.

— Чаго ты, Мар'ечка, адна у карагодзе?
— Я ж тут не адна, няпрауда твая.
Што ёсць дзевачак, то усе са мной,
То усе са мной, перада мной,
Аднаго нету — маладога Іванечки.
I дзе ён будзе, ка мне прыбудзе,
Ка мне прыбудзе, са мной жыць будзе.

91. Шырма, 3, с. 271—273. Зап. у 1928 г. у в. Шакуны Пружанскага п. ад Захвеи Хвораст.

Там за садами, за зялёными,
Каляда, за зялёными. [Прыпеу "Каляда" паутараецца з другой часткай кожнага радка.]
Ой, там Андрэйка коника пасе,
Коника пасе, павадцом трасе.
— Ой, еш, конику, шоукаву траву,
Ой, пи, конику, крыничну ваду,
Бо паедзем мы да цесценьки,
I да цесценьки, и да цёшчаньки,
I да цёшчаньки, и да Ганначки,
Цесценька кажа: калакол звиниць,
Цёшчанька кажа, што сакол ляциць,
Ганначка кажа: Андрэйка едзе,
Андрэйка едзе, падарки вязе,
Падаруначки — мне чаравички.

92. ААН СССР, ф. 134, воп. 2, спр. 14, л. 49 адв. Зап. Я. и А. Логины у в. Моладава Навагрудскага п.

— А дзе была, Каляда,
Ой, рана-рана, Каляда?
— У Ярузе была, Каляда.
— Да што рабила, Каляда?
— Дзеуки часала, Каляда.
— Да чым часала, Каляда?
— Конским капытом, Каляда.
— Чым заплятала, Каляда?
— Лазовыми лычками, Каляда.
— Да дзе была, Каляда?
— У Моладаве, Каляда.
— Што рабила, Каляда?
— Дзеуки часала, Каляда.
— Да й чым часала, Каляда?
— Грэбеньчыкам, Каляда.
— Чым заплятала, Каляда?
— Стужачками, Каляда,
Ой, рана-рана, Каляда!

93. Шейн. Бел. песнi, с. 52, № 101. Зап. А. Ф. Лисоуская у Быхауским п.

А пад нашым сялом, пад Слабадою
Стаяли, свяцили месячки чатыры:
Першы месячка — малады Василька,
Други месячка — малады Паулючок,
Трэци месячка — малады Захарка,
Чацвёрты месячка — малады Іванька.
Стаяли, свяцили зорачки чатыры:
Першая зорка — маладая Таццянка,
Другая зорка — маладая Дар'ечка,
Трэцяя зорка — маладая Мар'юшка,
Чацвёртая зорка — маладая Хоурачка.
Таццянка зорка — Васильку жонка,
Дар'ечка зорка — Паулючку жонка,
Мар'юшка зорка — Захару жонка,
Хоурачка зорка — Іваньку жонка.

94. АН БССР, АРКиР, ф. 23, воп. 1, спр. 472, л. 22. Зап. Я. и А. Логины у 1913—1914 гг. у в. Моладава Навагрудскага п.

Перагараджу да тынком рэчку,
Каляда, да ты Калядзица!
Да усаджу барана, авечку.
Што баранко — то той Іванко,
Што авечка — яго Ганначка.
Перагараджу да тынком рэчку
Да усаджу лебедзя, лябёдку.
Што лебедзь — то той Микалайка,
Што лябёдка — то яго Марылька.

95. Зимовыя песни, с. 479. Зап. З. Я. Мажэйка у 1967 г. у в. Азершчына Рэчыцкага р. ад Таццяны Лапацинай, 75 г., и Марыи Пермяковай, 68 г.

Прала Ганначка на лёду хустки,
На лёду, на лёду-лёду, на ледауницы, у крыницы. [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Ой, яна прала да й пагубляла.
Пайшоу татачка хустак шукаци,
Татачка прыйшоу, хустак не знайшоу.
Прыйшла мамачка хустак шукаци,
Мамачка прыйшла, хустак не знайшла.
Пайшоу миленьки хустак шукаци,
Миленьки прыйшоу, хустачки знайшоу.

96. Захарава, с. 69. Зап. В. Захарава и Л. Чабатар у 1969 г. у в. Какорыца Драгичынскага р. ад М. Зинович, 1932 г. н.

Ой, Калядачки, вярницеся,
На нас, дзевак, азирницеся.
Мы ж вас, Калядки,
Дажыдаць будзем,
Мы ж вас, Калядки,
Шанаваць будзем.
Каб вас, Калядак,
Нядзель дзесятак:
А што ранейка —
То сняданнейка,
Што вячэранька —
Пагуляннейка.

97. АІМЭФ, ф. 13, воп. 9, спр. 8, л. 56. Зап. А. С. Емяльянау у 1960 г. у в. Цяцерын Бялыницкага р. ад Вольги Андрыенка, 75 г.

А Калядачки, а вярницеся,
Ой, люли-люли, а вярницеся, [Прыпеу "Ой, люли-люли" паутараецца з другой часткай кожнага радка.]
У майго татульки наймицеся.
У майго татульки трое варот,
Трое варот, усе на гарод.
У першых варотах — ясен месячык,
У других варотах — ярка соунейка,
У трэцих варотах — дробныя зорачки.
Ясен месячык — то татулька мой,
Ярка соунейка — то мамулька мая,
Дробныя зорачки — браты, сёстрачки.

98. АІМЭФ, ф. 8, воп. 73, спр. 67, сш. 1, л. 23. Зап. Л. А. Малаш у 1973 г. у в. Цялуша Бабруйскага р. ад Насци Ступень, 1911 г. н.

Ад куту да куту ды усё жанишки,
Добры вечар добрым людзям! [Прыпеу паутараецца пасля кожнага радка.]
Сядзяць на куце у белым кажусе.
Да прыйшла Дунячка, кажа: тут жа и мой,
Сядзиць на заслонцы, личыць чырвонцы.
Прыйшла Аксинка, кажа: тут жа и мой,
Сядзиць на прыпечку, грае у скрыпачку.

Цярэшки:

99. АІМЭФ, ф. 2, воп. 10, спр. 21, л. 92. Зап. Н. М. Маркава у 1970 г. у в. Каралина Докшыцкага р. ад А. Н. Захарэвич.

Пайду я Цярэшку жаниць,
Аж мая галоука й балиць,
Аж мае ручачки лянуць,
Не магу на дзеда глянуць.

— Дайся, дзядулька, дайся,
На чужых не спадзявайся.
Як у лузе асинка горка,
Так табе чужая жонка.

100. АІМЭФ, ф. 2, воп. 11. Зап. З. Я. Мажэйка у 1972 г. у в. Шпакоушчына Полацкага р. ад Дар’и Цялушка, 64 г., и М. П. Прышчапёнак, 56 г.

Ай, божа мой, якая бяда –
Дали мне старога дзяда.

Ў лапци абуушыся,
Ў кручочак сагнуушыся.

Ани з им у пир пайци,
Ани з им дома быци.

Дома быци — сварыцися,
У пир паехаць — пабицися.

101. Романов, 8, с. 124. Зап. у Дзисенским п. Песня з гульни "Жаницьба Цярэшки".

Божа мой, вялика бяда —
Дали мне старога дзяда:
Ни мне яго спавиваци,
Ни мне яго калыхаци.
Як стану спавиваци —
Ён мяне абнимаци.
Як стану калыхаци —
Ён мяне цалаваци.

102. АІМЭФ, ф. 8, воп. 85, спр. 229а, л. 72. Зап. А. Лис у 1985 г. у в. Чорная Пастаускага р. ад Юзэфы Кузьмич, 1915 г. н.

Мой милы камкуць, камкуць,
Не умеиць ножанькай тапнуць,
Не умеиць циханька хадзиць,
Не умеиць хораша любиць.

103. АІМЭФ, ф. 8, воп. 85, спр. 229а, л. 71. Зап. А. Лис у 1985 г. у в. Чорная Пастаускага р. ад Юзэфы Кузьмич, 1915 г. н.

Пайду я у тын глядзець,
Дзе мая милая прадзець,
Прадзець и мигциць, мигциць,
Выводзиць нитачку и спиць.
Тонкую-таненькую,
З пальчыкам рауненькую.

104. АІМЭФ, ф. 8, воп. 85, спр. 229а, л. 24. Зап. А. Лис у 1985 г. на хутары Макараушчына Пастаускага р. ад Фени Казаровец, 1907 г. н.

Цярэшка-Цярэшанька,
Цераз бор дарэжачка,
Битая, таптаная,
Я у мужа каханая.

105. АІМЭФ, ф. 8, воп. 85, спр. 229а, л. 14. Зап. А. Лис у 1985 г. на хутары Макараушчына Пастаускага р. ад Фени Казаровец, 1907 г. н.

Паиу я каня у ярку,
Видзеу я дзеуку у вянку.
Хоць жа я у ваду упаду,
У суседа дзеуку украду.
Хоць я коника прадам,
Суседу дзяучыну не дам.

Масленичныя:

106. Гилевич, 1974, с. 56.

Наша Масленица гадавая,
Яна госцейка дарагая.
Яна пешаю к нам не ходзиць —
Усё на кониках раз'язджае
Штоб коники были вараныя,
Штоб слуги были маладыя.

107. Романов, 8, с. 140. Зап. Т. Мадзалеуская у с. Вузкае Велижскага п. ад Андрэевай.

Мы на горушцы пабывали, пабывали,
Ай, люли, пабывали!
Масленку сустракали, сустракали,
Ай, люли, сустракали!
Сырам гару набивали, набивали,
Маслам гару паливали, паливали.
Наша горушка катлива, ай, катлива,
Свякровушка варкатлива, варкатлива:
Яна на нас варчала, ай, варчала,
На горушку не пушчала, не пушчала!
А нам дамоу не хацицца, не хацицца,
А хацицца пракацицца, пракацицца!
Мы думали — Масленки сем нядзелек, сем нядзелек,
Ажно Масленки сем дзянёчкау, сем дзянёчкау!
Нас Масленка абманила, абманила:
На сем нядзель паста пасадзила, пасадзила:
На белу капусту, капусту,
На горкую рэдзьку, на рэдзьку,
Ай, люли, на рэдзьку.

108. Сербау I. Аб беларускай народнай песни // Гоман, 1918, № 88.

У нас сягоння Масленица,
Прыляцела ластавица,
Села-пала на жэрдачку,
Шчабятала вестачку.
Ластавица песню спела,
Назад у поле паляцела.
Садзицеся, хлопцы, вы на кони,
Даганяйце у чыстым поли!
Пытайце у ластавицы,
Што дзеецца у Прудзишчы.
А у Прудзишчы дзеецца,
Дзевяць хлопцау жэняцца,
Адна дзеука замуж идзець,
У карагодзе дзевак вядзець.

109. Шырма, 3, с. 293, № 193. Зап. ад письменника М. Лужанина.

Наша Масленка катлива,
Штось катлива,
Люли, катлива!

А мы Масленку пракацили,
Пракацили,
Люли, пракацили!

Сырам гору набивали,
Набивали,
Люли, набивали!

Паверх маслам паливали,
Паливали,
Люли, паливали!

Нашы дзеваньки гулливы,
Штось гулливы,
Люли, гулливы!

Нашы хлопцы гарэзливы,
Гарэзливы,
Люли, гарэзливы!

Нашы матки штось бурчливы,
Штось бурчливы,
Люли, бурчливы!

Нас да хаты з горки кличуць,
Дамоу кличуць,
Люли, кличуць!

110. Гилевич, 1973, с. 347. Зап. В. Батак и В. Бутыла у в. Паляны Барысаускага р. ад Марыи Муха.

У нас Маслены дзень...
На гары бабы сядзели,
Кулаками зямлю прабили,—
Аб нявестках судзили.
Адна нявестка шэльма была:
Клець запалила, упроч пайшла.
А як там багацця згарэла:
Жалудова бочка вина было,
Арэхава миса масла было.

111. АГТ, р. 53, воп. 1, клц. 110, л. 8. На Сырную нядзелю. Без указання месца запису.

Чок, чок, салавей, вы, пташки, маучыце:
Нядауна Андрэйка з вайны прыехау,
Яго коничак на стаенцы стаиць,
А яго паненачка у каморы сядзиць.
Коничак на стайни — то паязды яго,
Боцики на ножках — то паходы яго,
Сукеньки на плечках — то уборы яго,
Хустачка у руках — то размахи яго,
Шабелька пры боку — абарона яго,
Дзевачка у каморы — размова яго.

112. АІМЭФ, ф. 8, воп. 85, спр. 229а, сш. 1, л. 132. Зап. у 1981 г. у в. Нача Крупскага р. ад Вольги Жданович, 1917 г. н.

На вулицы бабы сядзели,
Аб нявестак судзили.
Адна нявестка шэльма была:
Запалила свечку, у клець пайшла.
У той клеци свет дабра:
Саломена дудка мёду было,
Арэхава чашка круп была,
Камарова лытка мяса было,
I усё ж тое згарэла,
Каб нявестка згалела.

113. Карскiй // РФВ, 1885, т. 13, с. 273. Зап. у с. Бярозавец Навагрудскага п.

Ой, гора, гора старому
Да з маладою жонкаю:
Маладая жонка упроч пайшла,
Старога лапци знясла,
Да занесла лапци-аборы
Да усе старога прыборы,
Да занесла лапци-анучы,
Да нечага старому абуци.
Да у чаравичак плацця наклала,
Да мяне, старога, абкрала:
У цэвачку муки набила,
Яна мяне, старога, згубила.







Обучение и отзывы отзывы об обучении.